?

Log in

No account? Create an account

Лепш позна, чым ніколі

Другі выпуск "Памаранчу".


Наколькі жорсткая прынятая Еўрапарламентам рэзалюцыя? Як рэальна Еўропа можа паўплываць на Беларусь і чым апошняя можа адказаць Еўразьвязу? Хто пераможа ў энергетычным супроцьстаянні на лініі Менск-Масква? Госці праграмы "Памаранч" палітолагі Юры Шаўцоў ды Дзяніс Мельянцоў, а таксама эканаміст Сяргей Чалы ды журналіст Уладзімер Глод.


Віталь Рымашэўскі кажа пра аб'яднанне апазіцыі ды пра тое, якой рэакцыі чакае ад Еўропы, Паўлюк Быкоўскі каментуе публікацыю ў "СБ" ды таксама аналізуе, як замежнікі павядуць сябе ў звязку з рэпрэсіямі ў Беларусі.


Сапраўдны парад кандыдатаў атрымаўся: Рымашэўскі, Цярэшчанка, Ус, Някляеў. Шкада, што з апошнім мала пагаварылі (час скончваўся).



Калі ў кагосьці атрымаецца-такі выцягнуць з "адзінага кандыдата-эканаміста", што ж ён усё ж такі прапануе, дык падзяліцеся. Тым больш, кандыдат нумар тэлефону пакінуў. Маўляў, каб выбарцы тэлілі па тлумачэнні)

Зэ ласт бат нот зэ ліст

Някляеву, каб выканаць абяцанне пра 25 тысячаў долараў за дзіця(пачаткова было за другое, у выступе, аднак, гэтае "другое" знікла), давядзецца штогод знаходзіць дзесьці 2 мільярды долараў. Адну шостую бюджэта цяперашняга. Ну што, нараджаем?


Падводзілі вынікі выступаў кандыдатаў у прэзідэнты блогер Віктар Малішэўскі malishevsky ды палітолаг Ірына Бугрова.

"Бюлетэнь" 3.12.2010

Эх, пакрыўдзіўся на мяне Статкевіч. А я зусім гэтага не хацела.


У праграме "Бюлетэнь" палітолаг Уладзімір Мацкевіч  worvik  тлумачыць, чаму лічыць гэтыя выбары лялькавым тэатрам улады, а Мікола Статкевіч пераконвае, што не трэба замарочвацца, што будзе пасьля выбараў. Галоўнае -- зрынуць уладу.


 

 

Згодна з абяцаннем, удакладняю колькасць дэлегатаў Кангрэсу еўрапейскага выбару.Collapse )

І зноў кандыдаты!

Сяргей Чалы sergechaly тлумачыць, чаму ніхто з кандыдатаў не мае сапраўднай праграмы. Юры Чавусаў дае арыгінальны прагноз наступстваў рэзкіх словаў Кастусёва. Ну і канешне пра мега-Цярэшчанку і ягоны партрэт на рублі ды пра Раманчука, які паспрабаваў спадабацца феміністкам.

Чарговыя выступы!

Выступы Кастусёва ды Саннікава каментуюць палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі ды палітолаг Валер Карбалевіч.




ПС: Кастусёў капітальна падставіўся. Вось яшчэ ў панядзелак эксперты казалі: файна, што не сварацца, не працуе гэты сцэнар улады. А вось і запрацаваў.
Цяпер Кастусёва прыдадуць палітычнай анафеме нават тыя прыхільнікі, якіх ён меў, можа застанецца група ўльтрарадыкалаў. Бо рэшта-та кандыдатаў ад такога захавання паўстрымалася (ці амаль паўстрымалася) як дагэтуль. Цікава, хто параіў такую стратэгію.
Удзельнікі размовы -- журналістка Святлана Калінкіна ды медыяэксперт Леанід Міндлін.



ЗЫ: Вось эксперты кажуць: ну падумаеш, перабольшыў крыху Статкевіч пенсіі ў Польшчы ды колькасць сваіх дэлегатаў. А я не магу зразумець, як палітыкі, якія, напэўна ж, бяруць пад увагу контратаку з боку ўладаў, могуць такія ляпы дапускаць. Цяпер жа Статкевіча манам выставіць -- раз плюнуюць, ён жа ў кожнай лічбе, якую агучыў, памыліўся (наўмысна ці не). Не кажучы пра тое, што кожны, хто ведае, колькі рэальна зарабляюць у Польшчы, будзе таксама на 2 дзяліць усе астатнія ягоныя абяцанні.

Дарэчы!

Кандыдатаў мы абмяркоўваем у жывым эфіры з 20.10 да 21.00 штодня.

Жывы эфір слухаць можна тут

Можна і далучацца да дыскусіі, і задаваць пытанні. Наш студыйны скайп dj_euroradio

Пытанні можна пакідаць і ў каментах.

Выступы Ўса і Статкевіча сёння будуць каментаваць медыяэксперт Леанід Міндлін ды журналістка Святлана Калінкіна.

Profile

nalshanskaja
nalshanskaja

Latest Month

January 2011
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Akiko Kurono